Проба пера

Нашы продкі

Нашы  продкі сяліліся па берагах рэк і азёр, каля лясоў. Рэчкі і лясы іх кармілі. Плямёны займаліся рыбалоўствам, паляваннем і земляробствам. Людзі жылі ў драўляных дамах на невялікіх “лапіках”, якія яны адваявалі у лесу. Продкі абгароджвалі сваё паселішча тоўстымі бярвёнамі і абкопвалі  рвамі, каб зберагчы сваё жыццё.

Мужчыны вылучаліся сілай і працавітасцю. Калі было неабходна, са зброяй у руках абаранялі свой дом. А жанчыны займаліся збіральніцтвам, ткацтвам, жывёлагадоўлей і прыгатаваннем ежы.

Кожнае паселішча- гэта была своеасаблівая дзяржава са  сваімі звычаямі, моваю і побытам.

                                   Літвінчук Анастасія, 4 “Б” клас

 

Заняткі продкаў-славян

Даўным-даўно гэта было. Нашы продкі сяліліся каля рэк і азёр.У лясах яны здабывалі ежу, а ў рэчцы лавілі рыбу. Вакол паселішча будавалі высокі плот-частакол. Ён абараняў іх ад ворагаў і дзікіх жывёл. Мужчыны займаліся земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам і бортніцтвам. А жанчыны — збіралі грыбы і ягады, шылі адзенне, гатавалі ежу, займаліся выхаваннем дзяцей.

Вось чым займаліся нашы продкі.

 Казбяровіч Вольга, 4 “Б” клас

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.