“Сэрца пакідаю вам…”

3 лістапада 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста Якуба Коласа. Жыццё і дзейнасць пісьменніка працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю да ўсяго, вернасцю прынцыпам, любоўю да роднай зямлі. Сваім магутным талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.

З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы была створана выстава-дасье “Сэрца пакідаю вам…” Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, праглядзець прэзентацыю, дакументальны фільм аб жыцці і творчасці песняра беларускай літаратуры.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.