Рыгор Шырма
Рыгор Шырма — слынны музычны дзеяч, хормайстар, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, заснавальнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь. Увесь творчы лёс Р. Шырмы быў накіраваны на захаванне і працяг жыцця беларускай песні. Ён збіраў, апрацоўваў, вывучаў і ўводзіў у рэпертуар харавых калектываў шматлікія творы беларускай народна-песеннай творчасці. Выданне “Беларускія народныя песні (для хору)” (1971–1973), складзенае Р. Шырмай, змяшчае больш за 200 апрацовак народных песень. Свае эстэтычныя погляды, збіральніцкія прынцыпы, меркаванні наконт генезісу асобных фальклорных жанраў даследчык выказаў у прадмовах да зборнікаў песень і ў шэрагу артыкулаў.
Для нас юбілей такога вядомага чалавека – сапраўднае свята. Таму што нарадзіўся ён на Пружанской зямлі. З нагоды юбілею ў школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава “Знакаміты зямляк – Рыгор Шырма”,дзе карыстальнікі змаглі пазнаёміцца з яго жыццём і дзейнасцю.