У вяселай і займальнай форме прайшла гульня-віктарына “Беларуская скарбонка” 7 мая ў 2 “В” класе. Вучні з цікаўнасцю адгадвалі загадкі, крыжаванкі, збіралі “рассыпаныя” прыказкі, слухалі беларускія песні. Віктарына дала магчымасць вучням не толькі праверыць свае веды ў галіне беларускай мовы, але і пазнаць новае. У канцы пераможцы ўзнагароджваліся граматамі і прызамі.
Комментарии: