Аднойчы па дарозе ехала машына з сябрамі. Сябры пілі ваду і выкінулі пластыкавую бутэльку ў возера. Бутэлька доўга плавала. Рыбкі паглядвалі на яе. Але праз некаторы час возера пачысцілі. З яго дасталі шмат смецця, сярод яго была і пластыкавая бутэлька. Бутэлька апынулася на перапрацоўцы. І неўзабаве яна ператварылася ў пластыкавую цацку.
Ліхалетаў Максім, 2 “Б” клас
Мы з вамі добра ведаем, што выкідваць смецце ў акно машыны нельга. Але, на жаль, людзі робяць наадварот.Так, пластыкавая бутэлька апынулася ў возеры і пачала тануць. Але раптам хтосьці падхапіў яе сачком і дастаў на бераг возера. Гэта хлопцы чысцілі возера ад смецця. Бутэлек назбіралі шмат і завезлі іх на перапрацоўку. З пластыку зрабілі новыя рэчы. Так, непатрэбная пластыкавая бутэлька стала карыснай і патрэбнай.
Шпарло Ксенія, 2”Б” клас
Комментарии: