Вясёлыя снегавікі
Увесь дзень ішоў снег. Намяло яго шмат. На вуліцу выйшлі дзеці. Яны вырашылі зляпіць снегавікоў. Снежныя чалавечкі атрымаліся вельмі прыгожыя. Наступіў вечар. Деці пайшлі дахаты. Снегавікам стала сумна, і вырашылі яны павесяліцца. Узялі санкі і лыжы, якія пакінулі дзеці, і гулялі да самага ранку.
Катко Уладзіслаў, 2 “Б” клас
Начныя гульні
Выдалася снежная зіма. Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў двары. Накатаўшыся на санках, дзеці вырашылі зляпіць снегавіка. Ды так разышліся, што зляпілі ажно шэсць снегавікоў. Настаў вечар, дзеці пайшлі дахаты. Снегавікам стала вельмі сумна. І яны вырашылі пагуляць. Снежныя чалавечкі каталіся на санках і лыжах, гулялі з птушкамі, якія садзіліся ім на нос, бавіліся ў сняжкі. Снегавікам было весела! Але настала раніца, усе снегавікі сталі на свае месцы, каб ніхто не здагадаўся пра іх начныя гульні.
Літвінчук Анастасія, 2 “Б” клас
Сябры
Гэта гісторыя здарылася ў адзін з зімовых вечароў. Дзеці, нагуляўшыся, разышліся па хатах. А пасярод двара застаўся адзін снегавік, было яму вельмі сумна і адзінока. І вырашыў ён знайсці сабе сябра. Снегавічок накіраваўся ў суседні двор. І там ён сустрэў такога ж сумнага і адзінокага снегавіка. Удваіх яны пабеглі на горку і там каталіся на санках і лыжах да самага ранку. А раніцой кожны пайшоў у свой двор, каб увечары сустрэцца зноў.
Калінейка Данііл, 2 “Б” клас
Прыгоды снегавікоў
Аднойчы снегавічкі Сняжок і Лядок пайшлі катацца з горкі на санках і лыжах. Сняжку хацелася першаму скаціцца, але Лядок яго апярэдзіў. Снегавікі пасварыліся. Сняжок пакрыўдзіўся, заплакаў і пайшоў дахаты. Ад крыўды ён пачаў раставаць.
— Я так зусім растаю, трэба мірыцца- падумаў Сняжок.
Тут яго дагнаў Лядок, і сябры памірыліся.
Шпарло Ксенія, 2 “Б” клас
Снегавікі-чарадзеі
Стаяла зіма. Толя і Ваня вырашылі зляпіць снегавікоў. Наляпілі іх шмат. Стаміўшыся, хлопцы пайшлі дахаты. Настала ноч. Снегавікі ажылі. Яны пачалі гуляць, размаўляць. Днём сябры выйшлі на вуліцу і ўбачылі, што снегавікі стаяць не на сваіх месцах. Хлопцы здзівіліся, але вырашылі дачакацца наступнага дня. А назаўтра пайшоў дождж, і снегавікі растаялі.
Ліхалетаў Максім, 2 “Б” клас
Комментарии: