02 лістапада вучні 6-х класаў адправіліся на экскурсію па Кобрыне і Кобрынскім раёне. Яны наведалі Спаскі манастыр, дзе пазнаёміліся з гісторыяй гэтага месца і ўбачылі спіс з цудатворнага абраза Божай Маці. Наступным прыпынкам стаў Музей Суворава, дзе навучэнцы даведаліся пра жыццё рускага палкаводца.
Завяршылася вандоўка наведваннем Страусінай фермы, дзе ў дзяцей была магчымасць паслухаць пра звычкі гэтых жывёл, а таксама ўбачыць іншых — дзікабразаў, андатраў і інш.
Школьнікам вельмі спадабалася экскурсія!
Комментарии: