Паважаны зямляк, наш суайчыннік, Францыск Скарына! Мы разумеем, што гэты ліст – віртуальны зварот да Вас, але нам вельмі хочацца выказаць Вам словы падзякі за ўсё тое, што Вы здзейснілі для ўсіх нас. Што было б, калі б Вы не вынайшлі кнігадрукаванне?! Ды мы нічога не ведалі б пра сваё далёкае мінулае, пра сваіх продкаў, знакамітых і не вельмі, але такіх дарагіх для нас людзей.
Чаму сёння мы звяртаемся да Вас? Усё вельмі проста. Загадчыца бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Пружаны імя ЧБВА” Ганна Тадэвушаўна Станкевіч разам са сваімі памочнікамі з 5 “Б” і 8 “А” классаў падрыхтавалі для вучняў школы цікавую і пазнавальную гадзіну “Імя, славутае ў вяках”, прысвечаную 500-годдзю выдання першай друкаванай кнігі на роднай мове. Усе слухалі вельмі ўважліва, а потым была віктарына.Выступіў і запрошаны госць, настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма Протаіерэй Ігар Мрыхін. Падчас падвядзення вынікаў віктарыны ў зале, дзе знаходзілася амаль 200 чалавек, узнімаўся лес рук. За правільныя адказы вучні атрымалі падарункі. Фундатары – святар Ігар Мрыхін і Пружанская РА РГА “Белая Русь”.
А яшчэ паведамляем Вам, што ў нас праводзіўся Тыдзень дзіцячай кнігі. Усе мерапрыемствы былі цудоўнымі. І што такое 500 год?! Вельмі многа, а як патрэбныя нам Вашы здабыткі! Вялікі Вам дзякуй ад усіх нас.
З павагай да Вас і да гісторыі нашай Краіны, вучні і настаўнікі Сярэдняй школы № 1 г. Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі.
Вучаніца 8 “А” класа, Мацэеўская Валерыя.
Комментарии: