Штогод 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Яго мэтай з’яўляецца захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Напярэдадні свята ў школьнай бібліятэцы былі арганізаваны рэкамендацыйныя выставы кніг на беларускай мове для дзяцей малодшага узросту “Казкі на роднай мове” і для старэйшых карыстальнікаў “Гучы, родная мова”. А ў суботу 20 лютага наведвальнікам прапанавана было прыняць удзел у акцыі “Чытай па-беларуску!”.
Комментарии: