У першы дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры, хлопчыкi i дзяўчынкі 2 «А» і 2 «Б» класа разам з педагогам-арганізатарам правялі практыкум — «Восеньскі бранзалет», прысвечаны беларускай мове. Дзеці перакладвалі словы, якія яшчэ не вельмі дакладна ведалі на беларускую мову, адказвалі на пытанні педагога на роднай мове, і адначасова імкнуліся ўпрыгожыць свае бранзалеты прыроднымі восеньскімі цудамі: кветачкамі, бярозавымі лісточкамі, травінкамі… Гульня скончылася… А бранзалеты засталіся на памяць…
Комментарии: