«Жывая класіка»
13-14 красавіка ў школе праводзіцца першы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай культуры. Дзеці з глыбокім пранікненнем у вобраз чыталі вершы М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, У. Карызны, Ю.Свіркі, А. Русака, М. Маляўкі, В. Шымука, А. Вольскага і іншых. На раённы этап конкурсу, які пройдзе 24 красавіка, ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы накіроўваецца Дронь Дар’я, вучаніца 3 «Б» класа. Жадаем Дашы поспехаў!