Нашы продкі
Нашы продкі сяліліся па берагах рэк і азёр, каля лясоў. Рэчкі і лясы іх кармілі. Плямёны займаліся рыбалоўствам, паляваннем і земляробствам. Людзі жылі ў драўляных дамах на невялікіх “лапіках”, якія яны адваявалі у лесу. Продкі абгароджвалі сваё паселішча тоўстымі бярвёнамі і абкопвалі рвамі, каб зберагчы сваё жыццё.
Мужчыны вылучаліся сілай і працавітасцю. Калі было неабходна, са зброяй у руках абаранялі свой дом. А жанчыны займаліся збіральніцтвам, ткацтвам, жывёлагадоўлей і прыгатаваннем ежы.
Кожнае паселішча- гэта была своеасаблівая дзяржава са сваімі звычаямі, моваю і побытам.
Літвінчук Анастасія, 4 “Б” клас
Заняткі продкаў-славян
Даўным-даўно гэта было. Нашы продкі сяліліся каля рэк і азёр.У лясах яны здабывалі ежу, а ў рэчцы лавілі рыбу. Вакол паселішча будавалі высокі плот-частакол. Ён абараняў іх ад ворагаў і дзікіх жывёл. Мужчыны займаліся земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам і бортніцтвам. А жанчыны — збіралі грыбы і ягады, шылі адзенне, гатавалі ежу, займаліся выхаваннем дзяцей.
Вось чым займаліся нашы продкі.
Казбяровіч Вольга, 4 “Б” клас
Комментарии: