Отдел по образованию Пружанского райисполкома

Пользуетесь ли Вы электронными дневниками?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...
Последние новости
Архивы
Беларусь Библиотечная
Сбор предложений
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Творчество 2 «Б»

Вясёлыя снегавікі

Увесь дзень ішоў снег. Намяло яго шмат. На вуліцу выйшлі  дзеці. Яны вырашылі зляпіць снегавікоў. Снежныя чалавечкі атрымаліся вельмі прыгожыя. Наступіў вечар. Деці  пайшлі дахаты. Снегавікам стала сумна, і вырашылі яны  павесяліцца. Узялі  санкі і лыжы,  якія пакінулі дзеці, і гулялі да самага ранку.

Катко Уладзіслаў, 2 “Б” клас

Начныя гульні

Выдалася снежная зіма. Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў двары. Накатаўшыся на санках, дзеці вырашылі зляпіць снегавіка. Ды так разышліся, што зляпілі ажно шэсць снегавікоў. Настаў вечар, дзеці пайшлі дахаты. Снегавікам стала вельмі сумна. І яны вырашылі пагуляць. Снежныя чалавечкі  каталіся на санках і лыжах, гулялі з птушкамі, якія садзіліся ім на нос, бавіліся ў сняжкі. Снегавікам было  весела! Але настала раніца, усе снегавікі сталі на свае месцы, каб ніхто не здагадаўся пра іх начныя гульні.

 Літвінчук Анастасія, 2 “Б” клас

Сябры

Гэта гісторыя здарылася ў адзін з зімовых вечароў. Дзеці, нагуляўшыся, разышліся па хатах. А пасярод двара застаўся адзін снегавік, было яму вельмі сумна і адзінока. І вырашыў ён  знайсці сабе сябра. Снегавічок накіраваўся ў суседні двор. І там ён сустрэў такога ж сумнага і адзінокага  снегавіка. Удваіх  яны пабеглі  на горку і там  каталіся на санках і лыжах да самага ранку. А раніцой кожны пайшоў у свой двор, каб увечары сустрэцца зноў.

Калінейка Данііл, 2 “Б” клас

 

 

Прыгоды снегавікоў

Аднойчы снегавічкі Сняжок і Лядок пайшлі катацца з горкі на санках і лыжах. Сняжку хацелася першаму скаціцца, але Лядок яго апярэдзіў. Снегавікі пасварыліся. Сняжок пакрыўдзіўся, заплакаў і пайшоў дахаты. Ад крыўды ён пачаў раставаць.

— Я так зусім растаю, трэба мірыцца- падумаў Сняжок.

Тут яго дагнаў Лядок,  і сябры памірыліся.

Шпарло Ксенія, 2 “Б” клас

Снегавікі-чарадзеі

Стаяла зіма. Толя і Ваня  вырашылі зляпіць снегавікоў. Наляпілі іх шмат. Стаміўшыся, хлопцы пайшлі дахаты. Настала ноч. Снегавікі ажылі. Яны пачалі гуляць, размаўляць. Днём сябры выйшлі на вуліцу і ўбачылі, што снегавікі стаяць не на сваіх месцах. Хлопцы здзівіліся, але вырашылі дачакацца наступнага дня.  А  назаўтра пайшоў дождж, і снегавікі растаялі.

Ліхалетаў Максім, 2 “Б” клас

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.